21 лютага - Міжнародны дзень роднай мовы!

21.02.2024

Пагавары са мной на мове,

На нашай роднай, не чужой.

Адчуеш ты—у кожным слове

Душа яднаецца з душой…

І. Пракаповіч

  Родная Мова — душа народа, векавая памяць многіх пакаленняў, наш галоўны нацыянальны скарб. Жыве мова — жыве народ, жыве памяць продкаў. Няма роднай мовы — няма народа, няма суцяшэння ў горы, няма слоў радасці.

  Мова – частка чалавечай культуры, гістарычнай спадчыны.

  У Міжнародны дзень роднай мовы выхаванцы прынялі ўдзел у мерапрыемствах, прысвечаных гэтаму дню. Гульні, размовы, казкі, тэматычныя заняткі былі прысвечаты нашай цудоўнай і мілагучнай беларускай мове. Бацькі прынялі ўдзел у акцыі "Беларускія словы", вынікам якой стаў рознакаляровы плакат беларускіх слоў!

Больш фатоздымкаў тут⇒